Дзень народнага адзінства

15.09.2023

Беларускія краявіды...Перазвоны азёр і бароў. Над палеткамі бульбы і жыта – песня велічных курганоў. Гэта наша зямля дарагая, гэта нашы лугі і палі, над якімі спрадвеку лунае Бусел – сімвал бяссмерця Зямлі. Напярэдадні дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства ва УА " Столінскі ГРЦКРНіР» прайшлі мерапрыемствы" Сіла Беларусі - ў адзінстве народа». Згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне беларусаў, аб'яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці – гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для беларусаў, такімі і павінны заставацца.